З успамінаў старэйшых мясцовых носьбітаў, манера "спеваў у перахлёст" на Полаччыне існавала здаўна і вядома недзе з пачатку XX стагоддзя. У перахлёст выконваліся асобныя жніўныя і купальскія песні.
Галоўнымі захавальнікамі гэтай асаблівай манеры спеваў на Полаччыне была сям’я былога кіраўніка народнага фальклорнага калектыву “Галасы спадчыны” Багатырскага сельскага Дома культуры Веры Уладзіміраўны Пісюковай: дзядуля Корнеў Ягор Фокавіч, селянін, добры музыка, іграў на скрыпцы і спяваў; бабуля – Корнева Марыя Емельянаўна, сялянка, валодала моцным прыгожым голасам, разам з мужам спявала на ўсіх вясковых святах і вяселлях.
Драздова Яўгенія Ягораўна (1912 - 2005) |
Менавіта яны навучыла спяваць сваю дачку Яўгенію Ягораўну Драздову (1912 года нараджэння, месца нараджэння в. Скавародзіна, Юравічскага сельскага савета Полацкага раёна) – сапраўдную захавальніцу мясцовых абрадавых і спеўных традыцый, завадатарку усіх каляндарных і сямейных свят, якая ў юным узросце была прынята ў нянькі да дзяцей знакамітага беларускага мастака Івана Хруцкага, маёнтак якога знаходзіўся недалёк у вёсцы Захарнічы. Менавіта за прыгожы мілагучны голас Іван Хруцкі і ўзяў юную Яўгенію ў нянькі, каб яна вучыла песням яго дзяцей. Яўгенія Ягораўна валодала асобнай манерай спеваў “у перахлёст”, была запявалай і вяла падгалосак, знала безліч песен, спявала да апошняй хвіліны свайго жыцця. Яўгенія Ягораўна, як і яе маці, абудзіла песенную душу у сваёй дачкі Веры Уладзіміраўны Пісюковай, якая больш 40 гадоў была кіраўніком народнага фальклорнага калектыва “Галасы спадчыны” Багатырскага сельскага Дома культуры (год стварэння калектыву – 1971), валодала моцным, чыстым, гучным голасам і навучыла спяваць у манеры “ў перахлёст” удзельніц свайго калектыву.
Сышлі з жыцця маці з дачкой, але ганаровую справу па зберажэнні манеры спеваў ”у перахлёст“ працягвае народны фальклорны ансамбль ”Галасы спадчыны“. На працягу 48 гадоў калектыў беражліва захоўвае асобную манеру спеваў, як залаты фонд рэгіянальнай традыцыйнай культуры Полацкай зямлі, перанятую ад носьбітаў:
- Драздовай Яўгеніі Ягораўны, гады жыцця 1912 – 2005, в. Скавародзіна
- Пісюковай Веры Уладзіміраўны, 1936 – 2015 г.г., пол жаночы, в. Багатырская, былы кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля ”Галасы спадчыны“ Багатырскага сельскага Дома культуры
- Ракіцкая Марыя Міхайлаўна, 1941 - 2020 г.г.,
в. Багатырская
- Улаховіч Марыя Акімаўна, 1938 г.н., в. Багатырская
Ракіцкая Марыя МІхайлаўна (1941 - 2020) |
У сучасны перыяд элемент “жывы” і абавязкова практыкуецца ў натуральных умовах, падчас правядзення раённых святаў “Засеўкі”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Купалле на Полаччыне”. Абрадавыя дзеі гэтых святаў абавязкова пачынаюцца спевамі ў перахлёст, прымеркаванымі да пэўных рытуальных дзей.
Комментариев нет:
Отправить комментарий