В Богатырском сельском Доме культуры прошли съемки телепередачи «Как дома», которая выходит на канале «Беларусь-2». Гостей интересовали уникальные традиции нашего региона и секреты приготовления старинных блюд местной кухни, которые сохраняются в Полоцком районе.Ведущими телепередачи «Как дома» выступают иностранные студенты Таймари Кастильо из Венесуэлы и Син Кайчжэн из Китая. Путешествуя по регионам Беларуси, они исследуют достопримечательности, общаются с местными жителями, учатся готовить национальную еду, танцевать наши танцы и петь народные песни. А затем сравнивают белорусские обычаи с культурными особенностями своих стран и комментируют с точки зрения родной культуры.
Встреча, как рассказала директор Богатырского СДК Елена Луковицкая, оставила самые приятные впечатления. На Полотчине необычные гости на самом деле почувствовали себя как дома. Они с радостью включились в предложенный сценарий, живо интересовались всем, что увидели.
Участники народного фольклорного коллективаа «Галасы спадчыны» продемонстрировали особую манеру исполнения жатвенных и купальских песен «в перехлест», которая в 2019 была внесена в Государственный Список нематериального историко-культурного наследия Беларуси.
Также богатырцы познакомили ведущих с этнографической экспозицией, посвященной основателю коллектива «Галасы спадчыны» Вере Владимировне Писюковой.
А самым вкусным мометом встречи стала дегустация старинного картофельного блюда цыбрики, ставшего брендовым угощением полочан после реализации проекта Полоцкого районного Центра культуры по возрождению аутентичной кухни и составлению книги местных кулинарных рецептов.
Телепередача «Как дома» выходит на канале «Беларусь-2» по вторникам и субботам. О точном времени своего участия в программе полочане сообщат дополнительно.
------------------
Народны фальклорны ансамбль "Галасы спадчыны" філіяла "Багатырскі СДК" прадставіў спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст", якая ўваходзіць у Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, у межах мерапрыемстваў фінальнага этапа фестывалю «Беларусь - мая песня» ў Палацы Рэспублікі 2 лютага 2024г.
Ведущими телепередачи «Как дома» выступают иностранные студенты Таймари Кастильо из Венесуэлы и Син Кайчжэн из Китая. Путешествуя по регионам Беларуси, они исследуют достопримечательности, общаются с местными жителями, учатся готовить национальную еду, танцевать наши танцы и петь народные песни. А затем сравнивают белорусские обычаи с культурными особенностями своих стран и комментируют с точки зрения родной культуры.
Встреча, как рассказала директор Богатырского СДК Елена Луковицкая, оставила самые приятные впечатления. На Полотчине необычные гости на самом деле почувствовали себя как дома. Они с радостью включились в предложенный сценарий, живо интересовались всем, что увидели.
Участники народного фольклорного коллективаа «Галасы спадчыны» продемонстрировали особую манеру исполнения жатвенных и купальских песен «в перехлест», которая в 2019 была внесена в Государственный Список нематериального историко-культурного наследия Беларуси.
Также богатырцы познакомили ведущих с этнографической экспозицией, посвященной основателю коллектива «Галасы спадчыны» Вере Владимировне Писюковой.
А самым вкусным мометом встречи стала дегустация старинного картофельного блюда цыбрики, ставшего брендовым угощением полочан после реализации проекта Полоцкого районного Центра культуры по возрождению аутентичной кухни и составлению книги местных кулинарных рецептов.
Телепередача «Как дома» выходит на канале «Беларусь-2» по вторникам и субботам. О точном времени своего участия в программе полочане сообщат дополнительно.
Абласная выстава элементаў НКС Віцебскай вобласці "Васільковая спадчына"
У рамках урачыстага мерапрыемства народны фальклорны ансамбль "Галасы спадчыны" Багатырскага сельскага Дома культуры (кіраўнік калектыву Т.С.Стараннік) прыняў удзел у абласной выставе элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці "Васільковая спадчына", прысвечанай 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.
"Галасы спадчыны" прэзентавалі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь "Спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст".
"Галасы спадчыны" прынялі ўдзел у Міжнародным семінары
15 лістапада 2022г. народны фальклорны ансамбль "Галасы спадчыны" філіяла "Багатырскі СДК" (кір. Т.С.Стараннік) прыняў удзел у Міжнародным навукова-практычным семінары "Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных вызаваў", які праходзіць у Мінску.
Семінар праводзіцца ў Год народнай творчасці і культурнай спадчыны ў СНД. Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разам з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельнікаў СНД.
У рамках семінара калектыў "Галасы спадчыны" прэзентаваў песню "Гаварыла ядраное жыта" ва ўнікальнай спеўнай манеры "ў перахлёст". Спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст" в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці з 2019 года ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
23 кастрычніка 2022г. Полацкі
раённы Цэнтр культуры запрасіў аматараў беларускай спадчыны: народных песень,
танцаў, гульняў ды абрадаў, на этнафэст “Жывая даўніна”. Мерапрыемства
з’яўляецца традыцыйным штогадовым вынікам даследчага этнаграфічнага праекту
“Шляхам продкаў”, які ўжо шмат часу рэалізуюць спецыялісты РЦК. У этнафэсце-2022
прынялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы з сямі куточкаў раёна,
для якіх арганізатары падрыхтавалі шмат цікавостак. Распачалося свята
агульным выкананнем абрадавай песні ва ўнікальнай спеўнай манеры “ў перахлёст”,
якая з 2019 года ўваходзіць у Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Рэспублікі Беларусь. І дарослыя, і дзеці працягла і гучна праспявалі “Гаварыла
ядраное жыта”, аддаючы даніну павагі нашым працавітым продкам.
Так склалася, што
асноўную карпатлівую работу па захаванню Полацкай культурнай спадчыны нястомна
вядуць два старэйшыя народныя фальклорныя калектывы: “Галасы спадчыны”
Багатырскага СДК і “Блізнянка” Сільніцкага СДК. На этнафэсце яны
прадэманстравалі абрады “Імянарачэнне” і “Мыццё барод”, якія былі неад’емнай
часткай паўсядзённага жыцця нашых продкаў, дайшлі да нашага часу і працягваюць
выклікаць цікавасць у сучаснасці. Абодва калектывы неаднойчы правадзілі гэтыя
абрады для жыхароў Полацка і раёна на ўрачыстых цырымоніях рэгістрацыі
нованароджаных.
Рызынкай этнафэсту стаў турнір дарослых
калектываў пад назвай “Фольк-традыцыя 2022”. Праект "Школа народных традыцый"
Першае мерапрыемства новага праекта ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" “Школа народных традыцый” адбылося 18 лютага 2022г. у філіяле “Багатырскі сельскі Дом культуры”. Менавіта тут паспяхова дзейнічаюць тры фальклорныя калектывы: дзіцячыя "Лецейка" і "Каласочкі" і дарослы “Галасы спадчыны”, які больш за паўстагоддзя захоўвае спеўную традыцыю выканання купальскіх і жніўных песень “у перахлёст”, унесеную ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У СДК пастаянна дзейнічае этнагарафічная экспазіцыя ў гонар Веры Уладзіміраўны Пісюковай – заснавальніцы ансамбля “Галасы спадчыны” і носьбіта мясцовага фальклору.Падчас мерапрыемства кіраўнікі фальклорных калектываў раёна змаглі абмяняцца вопытам, падзяліцца адзін з адным сваімі культурнымі напрацоўкамі. Загадчык аддзелам народнай творчасці Полацкага РЦК І.Я.Крыванос правяла інфармацыйны відэа-экскурс па элементах НКС Віцебскай вобласці.
Першае мерапрыемства "Школы народных традыцый" было прысвечана народнаму святу “Масленіца”, таму кожны ўдзельнік атрымаў ад арганізатараў метадычны зборнік "Сучасныя масленічныя гульні", матэрыялы якога можна будзе выкарыстаць пры падрыхтоўцы святочных гулянняў ужо ў сакавіку. Метадыст Т.А.Хутарная на практыцы прадэманстравала некалькі масленічных забаў.
Полацкі РЦК выражае вялікую падзяку майстру ДУК "Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур" Таццяне Пятроўне Красікавай і кіраўніку народнага клуба "Майстар" Інне Уладзіміраўне Карандзей за цудоўны майстар-клас па вырабу лялькі-вяснянкі. Дзякуем хлопцам і дзяўчатам з фальклорных калектываў “Лецейка” і “Каласочкі” і іх кіраўнікам Лобкіс Вользе Аляксандраўне і Таццяне Сцяпанаўне Стараннік за выкананне масленічных песень і майстар-клас па побытавых танцах, а “Галасам спадчыны” за пранікнённыя спевы "ў перахлёст", загадчыку філіяла "Багатырскі СДК" Лукавіцкай Алене Пятроўне за найцікавейшы экскурс па этнаграфічным кутку. Таксама выражаем шчырую падзяку загадчыку Багатырскай бібліятэкай-філіялам № 48 Карабан Інне Мікалаеўне за цёплы прыём у сцянах сваёй установы.
”Скрыжаванні талентаў Віцебшчыны“
У Год гістарычнай памяці Рэспублікі Беларусь і Год народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці прапануе дакрануцца да старажытных рамёстваў Віцебскай вобласці.Праект "Школа народных традыцый"
Першае мерапрыемства "Школы народных традыцый" было прысвечана народнаму святу “Масленіца”, таму кожны ўдзельнік атрымаў ад арганізатараў метадычны зборнік "Сучасныя масленічныя гульні", матэрыялы якога можна будзе выкарыстаць пры падрыхтоўцы святочных гулянняў ужо ў сакавіку. Метадыст Т.А.Хутарная на практыцы прадэманстравала некалькі масленічных забаў.
Полацкі РЦК выражае вялікую падзяку майстру ДУК "Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур" Таццяне Пятроўне Красікавай і кіраўніку народнага клуба "Майстар" Інне Уладзіміраўне Карандзей за цудоўны майстар-клас па вырабу лялькі-вяснянкі. Дзякуем хлопцам і дзяўчатам з фальклорных калектываў “Лецейка” і “Каласочкі” і іх кіраўнікам Лобкіс Вользе Аляксандраўне і Таццяне Сцяпанаўне Стараннік за выкананне масленічных песень і майстар-клас па побытавых танцах, а “Галасам спадчыны” за пранікнённыя спевы "ў перахлёст", загадчыку філіяла "Багатырскі СДК" Лукавіцкай Алене Пятроўне за найцікавейшы экскурс па этнаграфічным кутку. Таксама выражаем шчырую падзяку загадчыку Багатырскай бібліятэкай-філіялам № 48 Карабан Інне Мікалаеўне за цёплы прыём у сцянах сваёй установы.
Запрашаем ўсіх неабыякавых да народнай культуры людзей на выставу-прэзентацыю элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ”Скрыжаванні талентаў Віцебшчыны“, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 10 лютага ў 15.00 гадзін.
Запрашаем на выставу тых:
-хто яшчэ не ведае, што сабой уяўляюць элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны;
-не адчуў пах традыцыйнай стравы ”Клёцкі з ”душамі“;
-не пагуляў у ”Яшчара“ з жыхарамі вёскі Гута Пастаўскага раёна;
-не слухаў абрадавых песень ”у перахлёст“ з вёскі Багатырская Полацкага раёна.
На выставе будуць таксама прадстаўлены элементы НКС:
-”Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогія іх вырабу“
-”Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення“
-”Мастацтва выцінанкі Віцебшчыны“ і шмат іншага..
-і абавязкова - майстар-класы.
Выстава будзе працаваць з 9 па 18 лютага 2022 года ў выставачных залах ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.
Вельмі прыемна, што кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" філіяла "Багатырскі сельскі Дом культуры" Таццяна Сцяпанаўна Стараннік сярод узнагароджанных.
Кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Таццяна Сцяпанаўна Стараннік |
---------------------------------------------
І сёння, успамінаючы гэтых таленавітых захавальніц фальклору, мы запрашаем усіх на відэа-экскурс у мінулае, дзе Вера Уладзіміраўна разам з маці прымаюць удзел у здымках дакументальнага фільма пра свята "Купалле". Давайце, з асалодай паслухаем іх меладычныя спевы "ў перахлёст".
Памяці Веры Уладзіміраўны Пісюковай прысвячаецца...
Айцец Дзмітрый асвяціў добрую справу хлебаробаў малітвай. Народны фальклорны ансамбль “Галасы спадчыны” і ансамбль “Блізнянка” зладзілі абрад “Гаварыла ядраное жыта”. Урачыста распачаў жніво старшыня Полацкага райвыканкама Марковіч Ігар Іванавіч: павязаўшы на пояс перавясла і узяўшы касу ў рукі, ён зрабіў першы пракос. Затым абмалаціў цэпам першае зерне, з якога быў зроблены абярэг, сімвал добрага намалота – лялька-зернавушка.
Тры разы падкінуў Ігар Іванавіч сноп новага ўраджаю высока ў неба з пажаданнямі выдатнага жніва.
Канцэртная праграма “Галасы жніва” ад ансамбля песні “Фярцінка” філіяла 2 Багатырскага СДК падаравала прысутным добры настрой на далейшую працу і камбайны адправіліся ў поле.
---------------------------------------------
Яшчэ на ўсходзе сонца ў дзень свята Купалля трэба было ўмыцца расой — гэта добра ўплывала на здароўе. Жанчыны абавязкова абыходзілі вёску з песнямі, гэтак яны стваралі абярэг ад усяго дрэннага, прываблівалі добрае надвор’е і багаты ўраджай. Асаблівую прыгажосць і сілу набывалі «спевы ў перахлёст» бліжэй да вечара, калі жанчыны ішлі ў поле збіраць лекавыя зёлкі, а маладыя дзяўчаты — кветкі. Спявачкі з некалькіх вёсак пачыналі так званым канонам: спачатку першы гурт жанчын гучна і зычна запявае першую страфу песні, напрыканцы якой другі гурт, што знаходзіцца ў суседняй вёсцы, паўтарае гэту страфу спачатку, затым падхоплівае трэці. Прыгожыя, меладычныя купальскія спевы проста плылі па наваколлі. Хлопцы і мужчыны тым часам распальвалі вогнішча. Адну з дзяўчат выбіралі Купалінкай, плялі ёй самы прыгожы вянок і касу з кветак і зеляніны. Як сведчыць павер’е, чым даўжэйшая каса, тым лепшае будзе жыццё.
Моладзь забаўлялася купальскімі гульнямі, карагодамі, варажбой, пляла вянкі і пускала іх па вадзе. Дзяўчаты з хлопцамі абдымаліся і каціліся з гары. Лічылася, калі пара кацілася далёка, то іх сумеснае жыццё будзе доўгае і шчаслівае. Скакалі над вогнішчам, пускалі з гары ў ваду запаленыя колы, шукалі папараць-кветку... Усё гэта адбывалася адначасова з гучнымі спевамі і вясёлымі танцамі. Іх на Полаччыне безліч. Толькі ў вёсцы Багатырская ведаюць больш за 30 купальскіх песень і столькі ж побытавых танцаў.
Завяршалася купальскае свята «бараной»: калі ўсе ўдзельнікі адначасова спявалі купальскія песні, але кожны сваю, з рознымі матывамі. Дзіўны, гучны, непаўторны хор лунаў над навакольнымі вёскамі і ляцеў аж да сонца. Лічыцца, там, дзе чутна «барана», будзе і добры ўраджай, і моцнае здароўе.
---------------------------------------------
3 ліпеня 2020 года ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на раённым аглядзе-конкурсе візітовак-прэзентацый сельскіх клубных устаноў Полацкага раёна "Прывітанне.by" на пляцоўцы ля помніка Сімяону Полацкаму прагучалі спевы "ў перахлёст" як візітная картка народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Багатырскага сельскага Дома культуры.
---------------------------------------------
З 23 па 27 сакавіка 2020г. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" праводзіць навучанне спецыялістаў галіны культуры па адукацыйнай праграме "Актуальныя пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны". Загадчык філіяла 2 Багатырскага сельскага Дома культуры ДУК "Полацкі раённы Цэнтр культуры" Лукавіцкая Алена Пятроўна ў якасці носьбіта спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст" в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у круглым стале на тэму "Актуальныя напрамкі дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанню ў турыстычнай сферы".
---------------------------------------------
Мерапрыемства адбудзецца у рамках раённага агляду-конкурсу этнакуткоў "Свет нашых продкаў" сярод сельскіх клубных устаноў Полацкага раёна.
Уваход вольны!
24 лістапада 2019 г. у Полацкім раённым Цэнтры культуры ўпершыню адбыўся раённы этнафэст “Жывая даўніна” ў рамках Года малой радзімы.
20 кастрычніка ў Багатырскім СДК адбыўся вечар памяці першага кіраўніка народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Веры Уладзіміраўны Пісюковай. Вельмі прыемна, што акрамя мясцовых творчых калектываў у мерапрыемстве прыняў удзел фальклорны гурт "Варган" (кір. В. Емяльянчык) Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
20 верасня 2019 г. народны фальклорны ансамбль "ГАЛАСЫ СПАДЧЫНЫ" (кіраўнік Т. С. Стараннік) прымаў у Багатырскім СДК удзельнікаў этнаграфічнага лагера "Этналетнік" у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Вывучэнне і захаванне традыцыйных рамесных навыкаў жыхароў даліны Дзвіны/Даўгавы і перадача іх будучаму пакаленню". Партнёрамі гэтага праекта з'яўляюцца Дэпартамент культуры Даўгаўпілскага раённага муніцыпалітэта, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і навукова-даследчая ўстанова культуры "Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў".
Комментариев нет:
Отправить комментарий